Грамадства66

Міхалевіча выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, ён кіруецца ў Мінск

Lesha Franc сфатаграфаваў Алеся Міхалевіча на пероне вакзала ў Вільні.

Алеся Міхалевіча адпусцілі з Астравецкага РАУС «без змены меры стрымання».

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Мілана.

Гэта значыць, юрыдычна ён будзе заставацца пад падпіскай аб нявыездзе, пры тым што падпіскі ён не даваў. 

«Вяртаюся ў Беларусь. Шмат разоў казаў, што вярнуся ў Беларусь адразу, як выпусцяць асноўных палітзняволеных (думаў пра Бяляцкага і Статкевіча). Яны на свабодзе. Перасякаю мяжу Беларусі, ведаю, што мяне арыштуюць, бо застаюся апошнім абвінавачваным па справе аб «масавых беспарадках» 2010 года, якую Следчы камітэт адмаўляецца зачыняць», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Апошняе паведамленне там ён размясціў а 8.25 з Літвы.

А ўжо а 9.00 з'явілася паведамленне, што Міхалевіча затрымалі на мяжы.

Афіцыйна ён заставаўся ў вышуку па справе аб «беспарадках» 19 снежня 2010 года, хоць справы супраць астатніх фігурантаў, якія атрымалі палітычны прытулак за мяжой, даўно былі спынены. Выказвалася меркаванне, што так Міхалевічу помсціў КДБ за выкрыцці катаванняў у турме Камітэта ў Мінску.

Цягнік Вільня—Мінск меў прыбыць у Мінск а 10.30. Апошняе паведамленне ад Алеся прыйшло, калі ён знаходзіўся на пашпартным кантролі ў Гудагаі.

Аб затрыманні паведаміла яго жонка Мілана ў фэйсбуку. Ён паспеў патэлефанаваць жонцы са свайго чэшскага нумара ўжо з кабінета памежнікаў. «Я ўжо затрыманы, ужо ў кабінеце памежнікаў, усё, больш не магу гаварыць», — сказаў ён ёй. Мілана сказала «Нашай Ніве», што вярнуцца было цвёрдым і прынцыповым рашэннем Алеся. Яна не бярэцца прагназаваць, як будзе далей развівацца сітуацыя.

«Чарговае хадайніцтва аб закрыцці справы было дасланае ў Следчы камітэт у мінулы панядзелак», — расказала «Нашай Ніве» Мілана Міхалевіч.

А 10.20 афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка паведаміў: «Міхалевіч затрыманы як асоба, якая знаходзіцца ў вышуку. Ён будзе перададзены супрацоўнікам МУС».

«Мяне вязуць з Гудагая ў Астравецкі РАУС, і там ужо будуць рашаць мой далейшы лёс», — паведаміў «Нашай Ніве» Алесь Міхалевіч а 10.59 праз тэлефон.

Нарэшце, каля 15.00 Алеся Міхалевіча адпусцілі з Астравецкага РАУС «без змены меры стрымання».

У гэты момант сябры накіроўваюцца да Міхалевіча ў Астравец. Экс-кандыдат у прэзідэнты мае прыбыць у Мінск каля 18.00—19.00.

Алесь Міхалевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. 19 снежня, пасля акцыі апазіцыі ён быў затрыманы, правёў у следчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся па крымінальнай справе «арганізацыя масавых беспарадкаў». Пасля вызвалення з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызвалення стала дадзенае пад катаваннямі згода на наступнае супрацоўніцтва са спецслужбамі. Праз некалькі дзён Міхалевіч таемна пакінуў Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Сям'я палітыка, жонка і двое дачок, заставаліся ў Беларусі, хоць маглі б уз'яднацца з мужам і атрымаць палітычны прытулак..

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА1

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Гуркоў служыць ва ўкраінскай паліцыі ФОТЫ9

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны7

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння30

Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»1

Памёр Аляксей Ануфрыеў1

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі3

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна6

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА1

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць