Аб гэтым БелТА паведаміў в.а. брэсцкага транспартнага пракурора Віктар Строк.

Трагедыя адбылася сёння каля 7:00 на перагоне паміж станцыямі Брэст-Палескі і Брэст-Паўднёвы. Хлопец 1992 нараджэння, напэўна, ішоў на працу. Свой маршрут ён чамусьці праклаў па чыгуначных шляхах.

«Малады чалавек гучна слухаў музыку і не пачуў, як машыніст цягніка Брэст — Забалоцце яму неаднаразова падаваў папераджальныя гукавыя сігналы. На жаль, бестурботнасць каштавала яму жыцця», — распавёў Віктар Строк.

Убачыўшы на чыгунцы чалавека, машыніст зрабіў захады экстраннага тармажэння, аднак тармазнога шляху не хапіла, каб прадухіліць сутыкненне.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта па факце надзвычайнага здарэння праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?