Міністэрства эканамічнага развіцця перагледзіць сярэднегадавы курс рубля на 2015 і 2016 года ў бок яго большага паслаблення, паведамляе ў аўторак «Інтэрфакс», спасылаючыся на словы кіраўніка ведамства Аляксея Улюкаева.

«Цяпер у новым прагнозе рубель будзе крыху слабейшы, чым 61 рубель за даляр і на 2015, і на 2016 год», — сказаў міністр, каментуючы новы прагноз Мінэканамразвіцця.

Па словах Улюкаева, у 2016 годзе чакаецца паслабленне рубля ў параўнанні з бягучым курсам з-за таго, што ў наступным годзе цана на нафту прагназуецца на адзнацы ў 50 даляраў за бараль.

Таксама міністр назваў цяперашні курс рубля «збалансаваным» з-за нафтавай кан'юнктуры. «Наўрад ці можна чакаць іншага курса пры такой нафце», — патлумачыў ён.

Нафта ў 2016 годзе, выказаў здагадку кіраўнік міністэрства, будзе каштаваць у раёне 50 даляраў за бараль. Трэнд будзе на нязначны рост каціровак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?