В’етнамская бабуля. Фота: RawSun via Flickr

В’етнамская бабуля. Фота: RawSun via Flickr

Група антраполагаў пад кіраўніцтвам Кірстэн Хоўкс з універсітэта штат Юта (ЗША) сфармулявала гіпотэзу адносна ўплыву жанчын сталага веку на ўтварэнне манагамнай сям’і ў продкаў чалавека і апублікавала яе ў часопісе PNAS.

Калі разам з бабуляй долей жыве дзядуля, ён пачне заглядацца на маладых жанчын. Навукоўцы мяркуюць, што гэта прымусіла маладых мужчын не шукаць як мага больш партнёраў, а бараніць адносіны з адным партнёрам. У гэтым «вінавацяць» бабуль: яны карысныя, ды рэпрадуктыўнай функцыі не маюць.

Сваю гіпотэзу даследчыкі праверылі на камп’ютарнай мадэлі жыцця групы прыматаў з вялікай доляй бабуль.

Жанчыны могуць пражыць даволі доўга пасля таго, як страцяць рэпрадуктыўную функцыю. Гэта карысна для чалавечага роду з пункту гледжання эвалюцыі: яны дапамагаюць даглядаць сваіх унукаў, даючы ім больш шанцаў на выжыванне. Чым больш у чалавечым родзе станавілася бабуль, якія гадуюць унукаў, тым дольшым станавіўся век усіх — і дзядуль у тым ліку.

Але мужчыны долей не губляюць рэпрадуктыўную функцыю. Яны хочуць размнажацца нават у сталым веку. Ды чым большая ў групе доля бабуль па-за рэпрадуктыўным узростам, тым большая канкурэнцыя за жанчын, яшчэ здольных даць нашчадкаў.

Канкурэнцыя прымусіла мужчын не марнаваць час на пошук дадатковых партнёраў, а ахоўваць ад канкурэнтаў свайго партнёра. Хаця гэта само па сабе не ёсць сям’ёй у сучасным разуменні, гэта падштурхнула чалавецтва да ўтварэння манагамных пар.

Праўда, праз вялікую колькасць бабуль і канкурэнцыю за маладых самак мужчыны сталі ставіцца да жанчын як да маёмасці — гэта можна заўважыць дагэтуль у прымітыўных чалавечых грамадствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?