Інфляцыя ў Беларусі па выніках года не перавысіць прагнозу 18% плюс-мінус два працэнтныя пункты. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр.

БелТА

БелТА

Паводле ацэнак Нацбанка, індэкс спажывецкіх цэн не перавысіць прагнозаў, зробленых у пачатку года - 18% плюс-мінус два працэнтныя пункты. «Мы лічым, што можна чакаць інфляцыю не вышэй за сярэдні ўзровень прагнозу», — сказаў Павел Калаўр.

Ён адзначыў, што ў цэлым на рынках сёння назіраецца стабільная абстаноўка. «Палітыка Нацбанка праводзіцца на гібкай аснове, — нагадаў Павел Калаўр. — Ва ўмовах высокай нявызначанасці трэба своечасова ўмець рэагаваць на змяненні кан'юнктуры і асабліва на выклікі».

Што датычыцца планаў Нацыянальнага банка на перспектыву, старшыня праўлення расказаў, што падрыхтаваны ўжо неабходныя дакументы, па якіх Нацбанк будзе выконваць функцыі адзінага мегарэгулятара на фінансавым рынку. У бліжэйшы час гэтыя дакументы ўнясуць на разгляд кіраўніку дзяржавы. «Нацбанк акрамя выконваемых цяпер функцый будзе займацца рэгуляваннем страхавога і фондавага рынкаў. Мы ўнясём таксама прапановы па іх развіцці», - удакладніў Павел Калаўр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?