Былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Алесь Міхалевіч, які сёння вярнуўся ў Беларусь, заявіў, што не збіраецца вяртацца ў палітыку.

«Калі я з'ехаў з Беларусі, я заявіў, што не з'яўляюся палітыкам, што прыпыняю сваю палітычную дзейнасць. На сёньняшні дзень я таксама адчуваю сябе чалавекам, які хоча паспрыяць таму, каб у Беларусі выконваліся правы чалавека. Таму я б казаў пра сябе як пра чалавека, які хоча дапамагчы сабе і дапамагчы іншым у абароне нашых правоў. А палітычных планаў у мяне няма ніякіх. Я проста чакаю сустрэчы з сям’ёй, з дзецьмі і жонкай», — сказаў ён у інтэрв'ю Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?