Выданне прысвечана аналізу гісторыі савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд.

Акрамя гэтага ў кніге вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёну з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года. 

«Гісторыя былой савецка-польскай мяжы, якая на працягу дваццаці гадоў падзяляла Беларусь, на жаль, мала вывучалася ў айчыннай гістарыяграфіі. Між тым гэты гістарычны сюжэт заслугоўвае вялікай увагі з боку сучасных беларусаў. Мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР была, па сваёй сутнасці, мяжой паміж цывілізацыямі. Беларусы на Усходзе і Захадзе краіны жылі па розных законах, правілах традыцыях і звычаях. Мяжа ўплывала на жыццё тысяч нашых суайчыннікаў па той і гэты яе бок», - адзначае аўтар кнігі. 

Аўтар прысвяціў кнігу сваім дзядам, удзельнікам Другой сусветнай вайны

Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў, каля 50 каляровых ілюстрацый і некалькі малюнкаў, зробленых спецыяльна для выдання.

У межваеннае дваццацігоддзе Заслаўе па сутнасці выконвала тую ж функцыю, што Брэст сёння. У горадзе Ізяслава размяшчалася інфраструктура 15-га атрада памежных войскаў НКВД БССР. Жыхары населеных пунктаў, якія знаходзіліся побач, як маглі карысталіся з жыцця на «мяжы цывілізацый». З пачатку 1930-х ля мястэчка пачынае будавацца Мінскі ўмацаваны раён Чырвонай Арміі.

Дарэчы, асобны раздзел кнігі прысвечаны гісторыі аднаго з батальённых раёнаў МіУРа. Падзеі уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у верасні 1939 года таксама наклалі свой адбітак на заслаўскае памежжа. Пра гэта, а таксама пра мужную абарону старажытнага горада ў чэрвені 1941 года, у якой, акрамя чырвонаармейцаў прымалі ўдзел і савецкія памежнікі расказваецца ў новай працы Ігара Мельнікава. 

Асобны раздзел кнігі прысвечаны аналізу «белых плям» у гісторыі Другой сусветнай вайны. Нарэшце, апошні раздзел знаёміць чытачоў з малавядомымі старонкамі мінуўшчыны Беларусі і цікавымі фактамі з жыцця людзей, якія залатымі літарамі ўпісалі свой лёс у гістарычны летапіс нашай краіны. Кніга напісана на падставе шматлікіх дакументаў з архіваў Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін, успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. 

Прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.» адбудзецца 25 верасня 2015 года у 19.00 у Бізнэс-клубе «IMAGURU» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4 (другі паверх). На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фатаздымкі і дакументы з архіва аўтара і набыць кнігу з аўтарскім аўтографам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?