10 верасня па поўначы краіны ў начныя гадзіны на глебе магчымы слабыя замаразкі да 0 — мінус 2.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі пройдуць невялікія дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, па поўначы месцамі на глебе замаразкі да 0 — мінус 2, днём будзе 14—20 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?