У жніўні насельніцтва рэзка павялічыла чыстую куплю замежнай валюты. Паводле даных Нацбанка, за апошні месяц лета фізічныя асобы купілі замежнай валюты на 334,1 млн. долараў больш, чым прадалі.

Варта адзначыць, што амаль усе папярэднія месяцы ў гэтым годзе насельніцтва выступала ў ролі чыстага прадаўца замежнай валюты. Так, калі ў студзені фізасобамі куплена замежнай валюты на чыстай аснове на 30,2 млн. долараў у эквіваленце, то з лютага сітуацыя памянялася. У лютым насельніцтва купіла замежнай валюты больш, чым прадало, на 55,6 млн. долараў, у сакавіку — на 255,3 млн. долараў, у красавіку — на 249,6 млн. долараў, у маі — на 150,8 млн. долараў. 

У чэрвені—ліпені аб'ём чыстага продажу насельніцтвам замежнай валюты знізіўся да мінімуму (8,15 млн. і 7,65 млн. долараў адпаведна). Аднак у жніўні сітуацыя на валютным рынку рэзка змянілася — насельніцтва, як і ў пачатку года, стала купляць замежнай валюты значна больш, чым прадаваць. Паводле даных Нацбанка, у апошні летні месяц фізасобы купілі валюты на 970,5 млн. долараў, прадалі — на 636,4 млн. долараў. 

Камерцыйныя банкі ў жніўні канстатавалі павышаны попыт насельніцтва на замежную валюту. У прыватнасці, «Беларусбанк» 25 жніўня паведаміў, што попыт на замежную валюту з боку насельніцтва вырас у пяць разоў. 

Эксперты фінансавага рынку тлумачаць павелічэнне попыту на замежную валюту ў жніўні ростам дэвальвацыйных чаканняў, выкліканых аслабленнем нацыянальнай валюты галоўнага гандлёвага партнёра Беларусі — Расіі. 

У трэцяй дэкадзе жніўня валютны курс у Расіі дасягнуў 70 расійскі рублёў за долар. На гэтым фоне курс долара ў Беларусі пераадолеў адзнаку ў 17 тыс. 800 рублёў. У наступныя дні па меры стабілізацыі сітуацыі ў Расіі афіцыйны курс долара ў Беларусі стабілізаваўся і па стане на раніцу 9 верасня склаў 17 тыс. 816 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?