У студзені—ліпені 2015 года рэзка павялічыўся ўвоз легкавых аўтамабіляў у Беларусь з Расіі і значна знізіўся іх імпарт з краін далёкага замежжа.

У цэлым за студзень—ліпень увоз легкавых аўтамабіляў у Беларусь знізіўся на 4% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. 

У названы перыяд Беларусь імпартавала 54,1 тыс. легкавых аўтамабіляў на агульную суму 548,9 млн. даляраў. У грашовым выражэнні аб'ём імпарту аўтамабіляў знізіўся на 12%. 

Зніжэнне паставак легкавых аўтамабіляў у Беларусь адбылося з краін Еўрасаюза і далёкага замежжа. У той жа час з Расіі ўвоз легкавых аўтамабіляў вырас у параўнанні студзенем—ліпенем 2014 года больш чым у 1,8 разу да 46,7 тыс. адзінак за сем месяцаў гэтага года. Такім чынам, з Расіі было ўвезена больш за 85% ад агульнага аб'ёму легкавых аўтамабіляў, якія паступілі ў Беларусь. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?