Тут і ніжэй фота: Bentley

Тут і ніжэй фота: Bentley

Кампанія Bentley, вядомая машынамі класу люкс, прадставіла першы ў сваёй гісторыі ўседарожнік Bentayga, перадае motor.ru. Машыну пакажуць публіцы на аўтасалоне ў Франкфурце ў сярэдзіне верасня.

Bentayga мае шасцілітровы твін-турба рухавік W12, матор мае 608 конскіх сіл. З нуля да сотні — 4,1 секунды, максімальная хуткасць — 301 км/г. Хаця для пакупнікоў можа быць важным іншае: скураны салон з драўляным дэкорам ручной работы, мноства «наварочаных» опцый.

Сваю назву ўседарожнік атрымаў ад скалістага ўтварэння на востраве Гран-Канарыя ў Іспаніі.

Bentayga мае аўтаматычную васьмідыяпазонную скрыню перадач, камбінаваны ўпрыск паліва, восем рэжымаў працы шасі, пнеўмападвеску з рэгуляваным дарожным прасветам і стабілізацыяй папярочнай устойлівасці. Момант кручэння рухавіка — 900 Нм.

Габарыты мадэлі — 5141 мм у даўжыню, 1998 у шырыню, 1742 мм у вышыню, колавая база — 2992 мм.

Сярод электронікі — праекцыйны дысплэй і сістэма начнога бачання, васьміцалевы тачскрын для кіроўцы ды два здымных 10’’-планшэты для пасажыраў задніх сядзенняў. Галаўныя фары светладыёдныя.

Пасадачных месцаў можа быць чатыры ці пяць. Пярэднія крэслы маюць 22 варыянты рэгуліровак, падагрэў, вентыляцыю і шэсць рэжымаў масажу.

Цана Bentayga пакуль невядомая, на рынку ён з’явіцца ў 2016 годзе. Можна чакаць, што каштаваць аўто будзе не менш за 100 тысяч даляраў, а то і ўсе 200. Напрыклад, шыкоўны Porsche Cayenne Turbo 2016 каштуе ад 114,6 тысяч даляраў, а BMW X6 M 2016 — ад 103 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?