Рассельгаснагляд забараніў ўвоз з Беларусі ў РФ каля 19,6 т малдаўскіх яблыкаў, паведамілі ва ўпраўленні ведамства па Цвярской і Пскоўскай абласцях.

Груз затрымалі 8 верасня ў кантрольным пункце вёскі Лобок (Пскоўская вобласць). Прычына затрымання — прадстаўленне несапраўднага фітасанітарнага сертыфіката (ФСС) Беларусі. Пры правядзенні дакументарнай праверкі была ўстаноўленая храналагічная неадпаведнасць даты выдачы рээкспартнага сертыфіката Беларусі і сертыфіката краіны паходжання — Рэспублікі Малдова:

афармленне рээкспарту яблыкаў было праведзена да фарміравання партыі ў краіне паходжання.

Акрамя таго, было ўстаноўлена, што рээкспартны фітасанітарны сертыфікат Беларусі дзейнічае да 6 верасня 2015 года, а міжнародная таварна-транспартная накладная і таварная накладная аформленыя 7 верасня, калі беларускі дакумент ужо быў пратэрмінаваны. Акрамя гэтага прадстаўленая копія сертыфіката Рэспублікі Малдова таксама завераная 7 верасня.

Дадзеная партыя прызначалася для рэалізацыі ў Бранску. Груз вернуты ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?