Кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка не прыйшоў на рэгістрацыю ў Цэнтрвыбаркам. У гэты час ён сустракаўся з біятланісткай Дар'яй Домрачавай.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідзе падрыхтоўка да біятлоннага фестывалю «Гонка легенд — Зоркі біятлона за мір», якая адбудзецца ў суботу, 12 верасня, у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы», паведаміла прэс-служба Лукашенкі.

Дар'я Домрачава распавяла, што «Раўбічы» гатовыя прыняць як спартсменаў, так і аматараў гэтага віду спорту. «Думаю, усе нашы заўзятары заслужылі такое свята. Хочацца ўсё правесці душэўна для заўзятараў, паказаць усе сваё ветлівасць», — адзначыла біятланістка. Паводле яе слоў, гэты фестываль дапаможа выявіць і магчымыя слабыя месцы ў арганізацыі, што дазволіць у далейшым пры заяўках на правядзенне больш буйных турніраў не дапускаць праблемных сітуацый.

Аляксандр Лукашэнка і Дар'я Домрачава абмяняліся таксама меркаваннямі аб стане спраў у нацыянальнай камандзе па біятлоне.

Падчас сустрэчы Дар'я Домрачава ўручыла Лукашэнку копію вялікага Крыштальнага глобуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0