Беларусь зноў блакуе пастаўкі ўкраінскай харчовай прадукцыі — уведзена абавязковая дзяржаўная санітарна-гігіенічная экспэртыза.

Беларусь з 27 жніўня ўвяла абавязковую дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспэртызу ўкраінскай прадукцыі, што паралізавала яе экспарт, гаворыцца ў прэс-рэлізе карпарацыі «Абалонь».

«Гэтая пастанова фактычна паралізавала экспарт айчынных тавараў у Беларусь і пацягнула значныя страты для ўкраінскіх кампаній», — адзначае прэс-служба.

Паводле звестак кампаніі, невядомай застаецца працэдура атрымання сертыфікату, паколькі не вызначаныя лабараторыі, якія павінны яго выдаваць, адсутнічаюць таксама звесткі паводле паказчыкаў бяспекі прадуктаў, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Гэты метад нетарыфнага рэгулявання ўжо выклікаў фінансавыя і матэрыяльныя страты ўкраінскіх вытворцаў у выніку прыпынку экспарту», — каментуюць у кампаніі.

Са слоў дырэктаркі замежнаэканамічных пытанняў «Абалонь» Алы Каламіец, рызыкі, звязаныя з дзеяннямі рэгулятара на беларускім рынку, узнікаюць не ўпершыню. Пачынаючы з 2010 года гэта ўжо трэцяя спроба абмежаваць імпарт украінскага піва ў Беларусь адміністрацыйнымі метадамі. У папярэдніх выпадках бізнэс прыцягваў да развязання пытання профільныя міністэрствы.

Карпарацыя звярнуліся ў Мінэканамразвіцця, Мінаграпрад і МЗС з просьбай неадкладна далучыцца да развязання праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?