9 сакавіка споўнілася 125 гадоў з дня нараджэньня аднаго з заснавальнікаў беларускага тэатру — Францішка Аляхновіча.

У Вільні, дзе Аляхновіч жыў і дзе загінуў ад рук невядомага забойцы ў 1944 годзе, ушанавалі ягоную памяць віленскія беларусы — прынесьлі кветкі да месца ягонага вечнага спачыну і сымбалічнага пахаваньня. Гэта значыць да капліцы на месцы былых Кальвінскіх могілак: тамака яго пахавалі. А пасьля на месцы ягонага сымбалічнага перапахаваньня — на Літарацкай горцы, на могілках Росы.

«Мы сустракаемся: традыцыйны джэнтэльмэнскі пацалунак рукі і моцны поціск. Калі б Францішак Аляхновіч дажыў да васьмідзесяці з гакам гадоў (а менавіта столькі ягонаму сыну), то мы б, напэўна, сказалі, што сын падобны да бацькі як дзьве кроплі вады». Аляхновіч вачым сваіх дзяцей і праз прызму іхных лёсаў — у эсэ Людвікі Кардзіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?