У жніўні 2015 года спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні з ліпенем на 0,2%, са снежнем 2014 года — на 7,8%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. 

Цэны на харчовыя тавары за месяц знізіліся на 0,8%. 

Найбольш істотна падаражэлі: кандытарскія вырабы — на 2,2%, алей (акрамя аліўкавага) — на 1,9%, крупы і бабовыя — на 1,3%, мяса і птушка — на 1%, сыры — на 0,8%, рыба і морапрадукты, чай, мука пшанічная, хлеб — на 0,6%, напоі алкагольныя, макаронныя вырабы — на 0,5%. 

Знізіліся цэны на бульбу — на 31,3%, агародніну — на 28,3%, фрукты — на 6,6%, яйкі — на 1,1%, масла сметанковае — на 0,8%. 

Цэны на нехарчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем павялічыліся на 1%, з пачатку года — на 8,6%. Больш за ўсё падаражэлі пісьмовыя прылады — на 2,3%, сінтэтычныя мыйныя сродкі — на 1,6%, медыкаменты — на 1,5%, бытавыя электрапрыборы —- на 1,4%, тканіны — на 1%. 

Зніжэння цэн на нехарчовыя тавары ў жніўні не зафіксавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?