У Беларусі месячны мінімальны заробак за жнівень індэксуецца, як і ў папярэднім месяцы, на 5,1%, бо індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі (ліпень 2015 г.).

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам, памер МЗП у жніўні гэтага года, як і ў ліпені, складае Br2 млн 180 тыс. 126 рублёў. Нагадаем, з 1 студзеня гэтага года месячная мінімальная заработная плата была ўстаноўлена ўрадам у памеры Br2 млн 100 тыс. 100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?