«Наша Ніва» вяла анлайн-рэпартаж с месца падзеі. 

Вось відэа:

19:42

Пікет завяршаецца, людзі паціху разыходзяцца.

19:01

Статкевіч працягвае адказваць на пытанні, як журналістаў, так і прахожых. Ён кажа, што Лукашэнка зусім не гарант незалежнасці, а яе пагроза.

«Расійскі мядзведзь будзе пастаянна дыхаць у патыліцу» — кажа ён. Статкевіч зазначае, што Беларусі трэба мяняць форму ўладу, як у Польшчы, калі ўлада падзелена паміж прэзідэнтам і прэм'ерам. Ён скептычна ставіцца да парламенцкай формы кіравання.

Палітык зазначае, што Беларусь апынулася ў дзіўнай сітуацыі, з аднаго боку аўтарытарызм, а з іншага боку пагроза з боку Расіі.

Статкевіч кажа, што да выбараў расійскай авіябазы не будзе, а пасля выбараў «за добрыя грошы, пагадненне будзе падпісанае».

18:44

Статкевіч падзякаваў людзям за пікет, за іх мужнасць і папрасіў разыходзіцца.

Лябедзька заклікаў людзей запісвацца ў назіральнікі, каб фіксаваць колькасць людзей, якія прыйдуць галасаваць.

Статкевіч працягвае нефармальна размаўляць з людзьмі, яны дзеляцца сваімі праблемамі.

18:39

Каля ГУМа сабралася больш за 200 чалавек.

«Мы патрабуем нармальных выбараў, мы паказалі, што мы людзі, мы павінны зрабіць Беларусь вольнай», — кажа Статкевіч. Ён прапануе зладзіць сустрэчу выбарцаў з Лукашэнкам, а таксама стварыць сайт у інтэрнэце, каб задаваць яму пытанні.

Някляеў зазначае: «Сёння ўсім беларусам сталі даводзіць, што толькі з адным чалавекам мы будзем свабоднымі, але гэта не так. За 20 гадоў рэформаў у краіне няма, абмяжоўваюцца правы людзей, за 20 гадоў праўлення Лукашэнкі пераследуюцца людзі, ад беларускасці нічога не засталося, беларускі свет заменены рускім. Я нічога не маю супраць рускіх не маю, не маю супраць Расіі, але я не за рускі свет.

Нам зараз з Лукашэнкам прапануюць ісці ў Еўропу, але гэта нонсэнс», — кажа У. Някляеў.

Лябедзька прапануе абвясціць 11 кастрычніка «Дзень грыбніка» або дзень наведванняў зяцем цёшчы. «Гэта будзе наша перамога, яны хочуць фарсу, хай будзе фарс», — кажа ён.

18:31

Прыйшоў Алесь Міхалевіч, які нядаўна вярнуўся з эміграцыі. Яго сустракаюць апладысментамі. Міхалевіч і Статкевіч абдымаюцца.

Статкевіч размаўляе і з графам Прушынскім.

18:26

Рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Мікалайчык узлезла на парапет ГУМа з вялікім бел-чырвона-белым сцягам.

18:24

Людзі скандуюць «Жыве Беларусь», ладзяць авацыі Статкевічу.

18:21

Міліцыя не перашкаджае сходу, стаяць па перыметры.

18:16

Каля ГУМа сабралася ўжо больш за 100 чалавек. Міліцыянер склаў пратакол аб адміністрацыйным парушэнні на Статкевіча і сышоў.

Статкевіч не прадпрымае нейкіх радыкальных крокаў, ён размаўляе з людзьмі, адказвае на пытанні журналістаў, простых людзей. Людзі падыходзяць, ціснуць яму руку, выказваюць яму падзяку, фатаграфуюцца.

Прыйшла маці грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка — Галіна Сіўчык

18:11

Узнята, як мінімум, тры бел-чырвона-белыя сцягі.

Статкевіч кажа, што ён задаволены пікетам. «Абсалютна нармальна праходзіць пікет», — кажа ён.

18:10

Міліцыя складае пратакол на Статкевіча. Палітык кажа, што пакуль будзе Лукашэнка, рэформаў у краіне не будзе.

18:04

Прыйшоў граф Аляксандр Прушынскі, спрабуе гутарыць з Віталём Волатам.

18:03

Прыйшоў чалавек з чырвона-зялёным сцягам, прадставіўся Віталь Волат. Кажа, што ў Іраку загінула шмат народа, а ён не хоча, каб людзі гінулі ў Беларусі.

«Жыве Лукашэнка, жыве Беларусь», — некалькі разоў паўтарае ён. Кажа, што будучыня за Лукашэнкам, але ён не вечны. Віталь Волат кажа, Караткевіч яму падабаецца, але Лукашэнка лепшы.

18:02

Мікалая Статкевіча палохаюць пратаколам. Статкевіч кажа, што ён праз гадзіну скончыць.

Міліцыя прапануе яму прайсці ў пастарунак.

Людзі пачынаюць абурацца, кажуць, што дайце пагаварыць са Статкевічам.

18:01

Перабоі з відэа-трансляцыяй. Магчыма, перадачу дадзеных блакуюць.

18:00

Залуналі бел-чырвона-белыя сцягі.

17:50

Сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Прыйшоў Уладзімір Някляеў.

17:45

Каля ГУМа паявіўся Мікола Статкевіч, яго абступаюць людзі, ціснуць руку.

17:43

Каля ГУМа ходзіць некалькі чалавек з навушнікам у вуху, але міліцыі пакуль не назіраецца

***

«Калі Лукашэнка сапраўды хоча гэтай легітымнасці, то хай не замінае нам рэалізоўваць наша канстытуцыйнае права на вольны і мірны сход. Калі будуць хапаць, вінціць, саджаць — хай развітаецца са сваёй легітымнасцю. Я запрашаю на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў доўгатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЭ. Паглядзім, што будзе далей», — заявіў кандыдат на выбарах 2010 г. і экс-палітвязень у панядзелак.

Пра сваю падтрымку пікета заявілі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?