Арганізатары выбараў у Беларусі «заўсёды працуюць на іх прызнанне» міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку БДІПЧ АБСЕ, заявіла журналістам 10 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што прызнанне выбараў «будзе залежаць ад саміх краін Захаду».

Ярмошына таксама паведаміла, што Цэнтрвыбаркам ужо акрэдытаваў 195 міжнародных назіральнікаў. Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце ЦВК, 109 назіральнікаў накіраваў Выканкам СНД, 48 — Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, 24 — Міжпарламенцкая асамблея СНД, 9 — Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, 5 — выбарчыя органы замежных дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?