Забіты ў лютым расійскі апазіцыянер Барыс Нямцоў, палонная ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую судзяць у Расіі, і прысуджаны да 10 гадоў турмы і 1000 удараў палкамі блогер-актывіст Раіф Бадаўі з Саудаўскай Аравіі намінаваныя на прэмію імя Сахарава, якая штогод прысуджаецца Еўрапейскім парламентам.

kommersant.ru

kommersant.ru

Лаўрэатамі прэміі становяцца выбітныя людзі, якія вядуць барацьбу супраць нецярпімасці, фанатызму і прыгнёту.

З Беларусі прэмію атрымлівалі Аляксандр Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Імёны намінантаў прэміі Сахарава 2015 названыя ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце Еўрапарламента ў чацвер.

На прэмію зноў вылучаны былы вольнанаёмны супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн, які выкрыў практыку глабальнага электроннага сачэння, якая праводзіцца Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША.

У ліку намінантаў — палітвязні ў Венесуэле; Эдна Адан Ісмаіл з Самалі, актывістка барацьбы супраць жаночага абразання; Антуан Дэльтур, былы аўдытар з Price Waterhouse Coopers, што выкрыў падатковыя махінацыі транснацыянальных кампаній; Стэфані Гібо, якія адкрылі факты сыходу ад падаткаў і адмывання грошай у UBS AG.

Прэмія імя вучонага, дысыдэнта і праваабаронцы Андрэя Сахарава ўручаецца з 1988 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0