Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі прыбыў у Крым з прыватным візітам.

Як чакаецца, экс-кіраўнік італьянскага Кабміна сустрэнецца на паўвостраве з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

На гэтым тыдні аб магчымай сустрэчы палітыкаў, якія знаходзяцца ў сяброўскіх адносінах, распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Мы ведаем, што ў іх даўнія дзелавыя і таварыскія адносіны. Падобная праява заўсёды выкарыстоўваецца для таго, каб абмяняцца думкамі не толькі па стане, дынаміцы развіцця і перспектывам двухбаковых расійска-італьянскіх адносін», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?