Дачка прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Дарыга прызначаная намеснікам прэм'ер-міністра краіны, паведаміла ў пятніцу прэс-служба прэзідэнта.
tengrinews.kz
Раней Дарыга Назарбаева займала пасаду віцэ-спікера ніжняй палаты парламента краіны. Таксама яна з'яўляецца лідарам партыі «Нур Атан».
Назарбаева вярнулася ў палітыку ў 2011 годзе пасля скандальнага разводу з бізнэсмэнам Рахатам Аліевым.
Дарыга Назарбаева — старэйшая з трох дачок прэзідэнта — вучылася на гістарычным факультэце МДУ.
Там жа яна абараніла дысертацыю і атрымала навуковую ступень доктара палітычных навук.