Паказ дакументальнага фільма «Добровольці Божої Чоти» («Добраахвотнікі Божай пары») і сустрэча з рэжысёрам Леанідам Кантарам адбудуцца ў Мінску 16 верасня, 19:00 у арт-галерэі Студыя67 па адрасе Партызанскі праспект, 2.

Гэты фільм — гэта гісторыя стварэння новай Украінскай арміі. Паўстаў народ, зрынуў крымінальны ўрад. Раз'юшаны каланізатар кідае на Украіну свае войскі і захоплівае частку тэрыторыі. Прэзідэнт Украіны падпісвае пагадненне аб перамір'і і лініі размежавання бакоў.

Паводле гэтай дамовы Данецкі міжнародны аэрапорт апынуўся за лініяй. Але патрыёты-добраахвотнікі не згодныя аддаваць яго ворагу. 242 дні доўжылася гераічная абарона, пакуль у выніку танкавых абстрэлаў будынак аэрапорта не абваліўся.

Людзі вытрымалі — не вытрымаў бетон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0