«Уралкалій» прапаноўваў Беларусі аднавіць супрацоўніцтва. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пасля цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА «Славкалій» у Любанскім раёне.
«Яны ўжо ў студзені гэтага года і ў канцы мінулага нанеслі мне вялікія візіты і просяць: давайце зноў, гэта значыць, вазьміце назад», — сказаў Лукашэнка. Беларускі бок прыняў рашэнне ўстрымацца ад гэтага кроку.
Беларусь, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, выстаяла у сітуацыі з «Уралкаліем». Каманда БКК, па словах Лукашэнкі, «паклала ўсіх у свеце». Такую задачу, паводле яго слоў, ён паставіў перад новым кіраўніцтвам БКК.