Грамадзянін Павел Георгіевіч Тапузідзіс зарэгістраваны членам выбарчай камісіі на ўчастку для галасавання №69, які знаходзіцца ў сталічнай школе №199 на вуліцы Пімена Панчанкі.

Гэта вынікае з рашэння №667 адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска за 26 жніўня 2015 года.

Тапузідзіс быў вылучаны ў камісію «ад працоўнага калектыву бухгалтэрыі «Тытунь-Інвест». Разам з іншымі 12 членамі камісіі ён павінен падчас галасавання (у тым ліку датэрміновага) знаходзіцца ў школе, ўласнаручна выдаваць бюлетэні жыхарам Сухарава, а пасля лічыць галасы.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што Павел Тапузідзіс — адзін з самых багатых людзей краіны. У рэйтынгу самых паспяховых і уплывовых бізнэсменаў Беларусі, складзеным «Ежедневніком», ён займае 4-е месца.

У рэйтынгу «Топ-100 самых уплывовых беларусаў» ад «Нашай Нівы» эксперты паставілі Тапузідзіса на 47-е месца.

Мільярдэру належыць кампанія «Тытунь-Інвест» (адзін прыватны вытворцы цыгарэт у Беларусі), а таксама сетка гіпермаркетаў «Карона» і элітны клуб «Робінсан» на беразе Мінскага мора.

Тапузідзіс бярэ на сябе такую «палітычную» нагрузку не першы раз. Ён быў у выбарчых камісіях і падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і на парламенцкіх у 2012 годзе.

Чытайце таксама:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?