Таццяна Караткевіч правяла ў цэнтры Мінска сваёй першы пікет у статусе кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

Акцыя была арганізавана каля ўніверсама «Цэнтральны» пад дэвізам «Минску нужен мэр?».

Падчас пікета Караткевіч заявіла аб неабходнасці выбарнасці кіраўнікоў беларускіх гарадоў.

Пікет адбыўся пад бел-чырвона-белым сцягам і сцягам кампаніі «Гавары праўду». Акцыя доўжылася каля гадзіны, з 12.00 да 13.00, і прыцягнула ўвагу мінакоў. Многія, у асноўным моладзь, размаўлялі і фатаграфаваліся з кандыдатам у прэзідэнты. Караткевіч раздавала прахожым сваю перадвыбарчую праграму і прапаноўвала ставіць подпісы ў падтрымку правядзення выбараў мэра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?