«Па-сапраўднаму цяжка нам стала ў момант, калі на гэтую тэрыторыю ўвялі падраздзялення з Расійскай Федэрацыі. Мы гэта адразу адчулі. Іх вялікія калоны ішлі з боку Дзякава на Грыгораўку, Шахцёрск і Тарэз. Падраздзяленні трэцяга батальёна не здолелі ўтрымаць блокпасты, яны вымушаныя былі адысці. Частка трэцяга батальёна адышла ў Сцяпанаўку, частка да мяне — у Міусінск. 95-я брыгада да таго моманту выйшла. Пасля адыходу трэцяга бата, мы засталіся ў поўнай ізаляцыі. Да гэтага хоць неяк можна было правесці эвакуацыю і падвезці боепрыпасы. У такой сітуацыі мы прабылі пяць дзён».

Якая яна — вайна без прыкрас. Вайна, калі тваю краіну хочуць захапіць тыя, каго ты яшчэ ўчора лічыў братамі, — у інтэрв'ю з Героем Украіны, падпалкоўнікам, намкамбрыга 30-й механізаванай брыгады Сяргеем Сабко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0