Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся ў Кіеве з сусветна вядомым брытанскім музыкам сэрам Элтанам Джонам. Падчас сустрэчы Парашэнка падарыў спеваку футболкі з партрэтамі Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанкі і Надзеі Саўчанка.

«Футболкі з партрэтамі Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанкі і Надзеі Саўчанка — Элтану Джону», — напісаў Парашэнка на сваёй старонцы ў Facebook вечарам у суботу, 12 верасня.

У сваю чаргу Элтан Джон запэўніў Парашэнку ў сваёй шчырай любові да Украіны і падтрымцы ўкраінскага народа ў яго барацьбе супраць расейскай агрэсіі. Паводле яго слоў, «тое, што адбываецца на Данбасе, не ўпісваецца ні ў якія цывілізаваныя рамкі».

«Але Украіна павінна быць моцнай, адзінай, талерантнай, што з'яўляецца залогам пераадолення знешняй агрэсіі і рэалізацыі еўрапейскіх імкненняў ўкраінскага народа», — дадаў музыка.

Сусветна вядомы брытанскі музыкант, кіраўнік фонду «СНІД» сэр Элтан Джон прыехаў у Кіеў на дванаццатую штогадовую сустрэчу Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES).

Падчас свайго выступу ў суботу спявак заклікаў ўкраінскія ўлады будаваць новае грамадства, талерантнае і памяркоўнае, у тым ліку да ЛГБТ-супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?