Пытанне аб далучэнні Данбаса да Расіі трэба вырашаць не «на вуліцы», бо гэта тычыцца лёсаў многіх людзей. Пра гэта заявіў журналістам расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у Севастопалі 12 верасня.

«Мы душой і сэрцам з Данбасам, але, на жаль, такія пытанні на вуліцы не вырашаюцца», — заявіў расійскі кіраўнік, каментуючы словы аднаго з курортнікаў у Ялце. Мужчына звярнуўся да Пуціна з заклікам уключыць Данбас у склад Расіі. Гэта адбылося падчас прагулкі Пуціна з былым прэм’ерам Італіі Сільвіа Берлусконі па гарадской набярэжнай 11 верасня.

Падчас размовы з журналістамі прэзідэнт Расіі закрануў таксама тэму рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў. Па яго словах, «ніякай іншай альтэрнатывы супакаенню і прымірэнню» ва Украіне няма. Пры гэтым Пуцін дапускае магчымасць пераносу тэрмінаў выканання мінскіх дамоўленасцяў, хоць і падкрэсліў, што лепей імкнуцца да рэалізацыі ўжо існуючых дамоваў.

У 2014 годзе Расія захапіла Крым і спрабавала акупаваць Данбас. Аднак супраціў украінскай арміі і добраахвотнікаў і эканамічныя санкцыі Захаду змусілі Пуціна пайсці на заключэнне Мінскіх дамоўленасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0