Дэманстранты ў Кішынёве абвясцілі, што маюць намер зладзіць у нядзелю новую масавую акцыю пратэсту супраць карупцыі.

На мінулым тыдні дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры сталіцы Малдовы, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў не пазней за сакавік 2016 года.

Удзельнікі пратэсту ўсталявалі сотні намётаў на цэнтральнай плошчы і заявілі, што не пакінуць яе, пакуль не будуць пакараныя вінаватыя ў знікненні аднаго мільярда даляраў з банкаў краіны.

Прэм'ер-міністр Малдовы Валерый Стралец сказаў у адказ на патрабаванні пратэстоўцаў, што ўлады Малдовы адкрытыя для дыялогу з актывістамі.

Рух «Годнасць і справядлівасць», па прызыву якога пачаліся дэманстрацыі ў Кішынёве, у маі ўжо праводзіла акцыю пратэсту супраць карупцыі.

Тады на мітынгу сабралася каля 10 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?