Bild.de

Bild.de

Мюнхен знаходзіцца «на мяжы калапсу» з-за бесперапыннага патоку бежанцаў, паведамляе Bild.

Паводле інфармацыі паліцыі, за мінулыя суткі на галоўны вакзал горада прыбылі 12,2 тыс. чалавек, паток не спыняецца і цяпер.

Адзначаецца, што ў горадзе адчуваецца сур'ёзны недахоп месцаў для размяшчэння прыезджых. Гарадскія ўлады збіраюцца пераабсталяваць спартыўныя памяшканні на тэрыторыі Алімпійскага парка.

Ля чыгуначнага вакзала дзяжураць валанцёры і паліцыя. Там усталяваны намётавы гарадок, дзе аказваецца меддапамога ўцекачам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0