У Кішынёве праходзіць шматысячны супрацьурадавы мітынг. На яго ў цэнтры сталіцы Малдовы, як і тыдзень таму, сабраліся дзясяткі тысяч чалавек, паведамляе kp.md.

kp.md

kp.md

Камендант малдоўскага Майдану, старшыня партыі «Дэмакратыя — дома» Васіль Касцюк распавёў, што лідары платформы DA рыхтуюцца ў нядзелю сфармаваць альтэрнатыўны ўрад, і ён можа быць зацверджаны парламентам. Такім чынам улада прыйдзе да кампрамісу з арганізатарамі пратэстаў.

Адзін з арганізатараў акцыі Аляксандр Слусар сказаў: «У нашым мястэчку Годнасці пануе парадак. Калі мы змаглі за некалькі дзён дамагчыся такога парадку, значыць за два гады нам удасца навесці парадак у краіне!».

«Наша ўлада 3,5 года спіць. Якая розніца, дзе спаць. Піша, што яго адстаўка парушыць стабільнасць у Малдове. Пытаюся, якую стабільнасць мы мелі 3,5 года? Нас стабільна абкрадалі, сперлі мільярд, стабільна скралі аэрапорт, мы сталі стабільна самымі беднымі ў Еўропе. Дык навошта нам такая стабільнасць?! Гэтая стабільнасць называецца па-іншаму: «стабілізец».

15:25

Платформа абвяшчае пра пераход да акцый грамадзянскага непарадкавання.

Зараз ідзе галасаванне за «Рэзалюцыю 13 верасня», прапанаваную прадстаўнікамі Платформы. Яна прадугледжвае ўсеагульную забастоўку ў краіне. Рэзалюцыя таксама прадугледжвае «акцыі грамадзянскага непадпарадкавання».

Відэа падзей у цэнтры Кішынёва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0