fcbate.by

fcbate.by

У сувязі са спадам ажыятажу з боку ўладальнікаў сезонных абанементаў-2015 ФК БАТЭ прыняў рашэнне змяніць дату пачатку рэалізацыі білетных пакетаў на хатнія гульні «жоўта-сініх» у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў-2015/16 для ўсіх катэгорый заўзятараў, паведамляе сайт клуба.

Такім чынам, ужо ў панядзелак, 14 верасня, білетныя пакеты на матчы дружыны Аляксандра Ермаковіча з італьянскай «Ромай», іспанскай «Барселонай» і нямецкім «Баерам» стануць даступнымі для набыцця ўсімі жадаючымі, г.зн. на два дні раней.

Уладальнікі сезонных абанементаў могуць купіць білетныя пакеты ў касах «Барысаў-Арэны» і офісе «Тыкетпро» (Мінск, пр. Машэрава, 25, хол першага паверха) з 10.00 да 15.00.

З 15.00 пачнецца продаж пакінутых не рэалізаванымі білетных пакетаў для ўсіх ахвотных — абодва пункты продажу будуць працаваць да 20.00.

Нагадаем, што БАТЭ стартуе ў групавым раўндзе ЛЧ ужо на гэтым тыдні выязным матчам супраць нямецкага «Баера» (серада, 16 верасня).

Першы хатні матч барысаўскі клуб згуляе з «Ромай» — 29 верасня.

Гульня з «Барселонай» пройдзе ў Барысаве 20 кастрычніка, з «Баерам» на сваім полі — 24 лістапада.

Першыя дзве дамашнія гульні — у 21:45, з «Баерам» у 20:00 (перавод стрэлак).

Як раней паведамлялася, кошт пакетаў будзе залежаць ад катэгорыі трыбун.

Трыбуны будуць падзеленыя на чатыры катэгорыі:

3-я — 600 000 рублёў;
2-я — 800 000 рублёў;
1-я — 1 250 000 рублёў;
Найвышэйшая - 1.600.000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?