Крэмль чакаў, што створыць «Наваросію» да Адэсы, прычым хутка, але гэты план праваліўся — гэта поспех украінскай палітыкі. Пра гэта ў інтэрв'ю заявіў экс-кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт.

«Крэмль чакаў, што створыць «Наваросію» да Адэсы, прычым вельмі хутка. Гэты план праваліўся. Цяпер пра «Наваросію» ўжо і не чуваць амаль нічога. Гэта — поспех украінскай палітыкі. Але ўсё роўна: [пад кантролем баевікоў] застаецца частка Данецкай і Луганскай абласцей, гэта таксама дрэнна», — адзначыў ён.

Па словах Більта, шукаць ключ да спынення канфлікту варта ў Маскве.

«Гэта відавочна. Цяпер тое, што мы маем — гэта мінскія дамоўленасці. Нам трэба працаваць над тым, каб увасабляць іх. Так, іх парушаюць. Так, Расія не прытрымліваецца ключавых умоў. Але калі будзе адзінства і сіла Украіны і Захаду, то крок за крокам мы атрымаем магчымасць гэтыя дамоўленасці ўвасобіць», — адзначыў палітык.

Паводле яго слоў, санкцыі, уведзеныя ЕС і ЗША, павінны аказваць ціск на Пуціна.

«І гэты ціск быў, быў эфект. Але перш, на мой погляд, гэта сіла і адзінства самой Украіны. Рэформы, дэмакратыя, кансалідацыя намаганняў», — дадаў Більт.

Таксама ён дадаў, што ва Украіне «ёсць шлях вырашыць гэты крызіс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?