• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
14.09.2015 / 09:10

Упершыню ў Беларусі працу атрымаў чалавек з сіндромам Даўна ФОТА

24-гадовы Мгер Мінасян вырас насуперак усім акалічнасьцям. У 90% выпадках маці перарываюць цяжарнасьць, калі даведваюцца пра сындром будучага дзіцяці. Радыё «Свабода» пагутарыла з хлопцам і ягонымі бацькамі, якія заваявалі для свайго сына звычайнае жыцьцё.

Да нас у Беларусі добра ставяцца, таму мы тут засталіся

Мгер нарадзіўся ў армянскай сям’і ў Ерэване ў 1991 годзе. Ягоныя бацькі ў той час працавалі на аднаўленьні горада Сьпітака, які быў зруйнаваны катастрафічным землятрусам у 1988 годзе. Марыэце, маці хлопца, было 39 год, і яе адправілі ў радзільню ў Ерэван.

«Тады пра гэты сындром мне нічога не было вядома, — узгадвае той час Марыэта. — Калі лекары пачалі мяне ўгаворваць адмовіцца ад дзіцяці, я не магла зразумець, у чым справа. Маўляў, у вас ужо ёсьць дзеці — вам хопіць».

Але ў бацькоў нават думкі такой не было. Ужо з чатырох месяцаў яны пачалі займацца з Мгерам: маці чытала яму вершы па-армянску, тата — па-расейску.

У 1993 годзе сям’я пераехала ў Маскоўскую вобласьць. А ў 1998 годзе бацька Вазген вярнуўся ў кампанію па будаўніцтве газаправоду «Прамэтэй», дзе ён калісьці працаваў. Тады сям’я пераехала ў Міханавічы, што пад Менскам.

Тут Мгер пайшоў у вясковую школу. Заняткі праходзілі ў звычайнай клясе, і толькі на ўроках матэматыкі й расейскай мовы зь ім дадаткова займаўся другі настаўнік.

Марыэта кажа: жывучы ў Міханавічах, яны вырашылі застацца ў Беларусі. Хоць мужу прапаноўвалі працу ў Маскве і Ерэване, яны абралі Менск.

«Праз Мгера мы засталіся тут, — кажа Марыэта. — У Беларусі да нас заўжды вельмі добра ставяцца. Ніколі не ўзьнікала канфліктаў. А гэта важна».

Калі Мінасяны пераехалі ў Менск, Мгер стаў хадзіць у 11-ю школу-інтэрнат. Пару гадоў яго адводзіла маці, а потым ён стаў хадзіць самастойна.

«Ён самастойна ўсё робіць — паўсюль сам езьдзіць, ходзіць у краму», — кажа маці.

Сёлета вучыць палянэз Агінскага

У Беларусі пакуль слаба распрацавана сыстэма адаптацыі ў грамадзтве для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Пакуль яны ходзяць у школу, усё даволі проста. Але што зь імі робіцца пасьля выпуску?

Тых, хто ўмее нешта рабіць, адпраўляюць у навучальныя камбінаты пры цэрквах. Мгер, напрыклад, шэсьць год пасьля школы быў заняты ў такой майстэрні пры царкве на вуліцы Прытыцкага. Штодня туды прыводзяць маладых людзей, якім патрэбны нагляд. Ім даюць самую простую працу — вырабляць драўляныя цацкі, пакаваць сьвечкі.

Але бацькам мала было проста нечым заняць сына. Яны ніколі не лічылі яго асаблівым — такое самае дзіця, як старэйшыя брат і сястра. А таму, як і астатніх дзяцей, Марыэта аддала Мгера на заняткі па фартэпіяна. Двойчы на тыдзень да іх прыходзіць выкладчык музыкі. Штогод Мгер рыхтуе новы твор да Міжнароднага дня дзяцей з сындромам Даўна ў Палацы дзяцей і моладзі ў Менску. Да наступнага фэстывалю вучыць палянэз Агінскага.

У хлопца сапраўды ўнікальныя здольнасьці. Асабліва калі ўлічыць, што многія людзі з такім сындромам нават ня могуць навучыцца гаварыць. А Мгер размаўляе на трох мовах — беларускай, расейскай і армянскай. А яшчэ ангельскую вучыць праз інтэрнэт.

Калі Марыэта сустрэлася з кабетай з Галяндыі, у чыйго дзіцяці таксама сындром Даўна, тая перапытала, як Мгер грае на інструмэнце: ці па нотах?

«Вядома ж, па нотах! Штогод — новы твор. Яна ня верыла. Кажа: «Гэта немагчыма!» Як жа немагчыма, калі ён грае?»

Цяпер мыю посуд, потым стану кухарам

Майстэрня пры царкве, заняткі па музыцы двойчы на тыдзень, а пасьля школы да гэтага яшчэ дадаліся танцы — таксама двойчы на тыдзень, і тэатар «Сонечныя дзеці». Гэта была першая ў Беларусі трупа, дзе гралі людзі з сындромам Даўна. Пры тэрытарыяльным цэнтры абслугоўваньня насельніцтва Маскоўскага раёну Менску яе стварыла Сьвятлана Яцэвіч-Падлівач’ева.

Акурат праз цэнтар занятасьці Мгер і знайшоў працу. Дакладней, праца яго там знайшла. Гэтай вясной у адміністрацыю прыйшлі прадстаўнікі гатэля «Рэнэсанс-Менск», каб адабраць некалькі чалавек для працы ў сталовай.

«Я там мыю посуд, выціраю падносы, сталы, сурвэткі прыгожа ў келіхі кладу, — расказвае пра сваю працу Мгер. — І пыл са стала выціраю».

Ужо другі месяц пяць дзён на тыдзень ён езьдзіць на тралейбусе ў гатэль. Час працы — тры з паловай гадзіны. Але Мгер упэўнены, што можа працаваць больш. Мае нават пляны наконт падвышэньня.

«У нас кухар Саша таксама пачынаў з гэтага, — кажа Мгер. — А калі скончыў гэтую працу — мыць посуд — яго адправілі на кухара».

І гэта не адзіная мэта, да якой імкнецца Мгер. Ён хоча быць і экскурсаводам, і «кампутаршчыкам», і акторам, і архітэктарам, як брат, і баксёрам, як іншы брат. Таксама хоча навучыцца граць на гітары. Бацькі ніколі не адмаўлялі яму, а таму дома ў розны час былі й баксёрская груша, і гітара, і розная тэхніка.

«Я з тэхнікай на ты, — кажа Мгер. — Цяпер толькі трэба назьбіраць грошай на пляншэт».

 

Такіх людзей нельга хаваць ад грамадзтва

З ідэяй, каб уладкаваць у гатэль чалавека з сындромам Даўна, выступіў галоўны мэнэджэр «Рэнэсанс-Менску». Датчанін Жэспэр Францл, калі яшчэ працаваў у Даніі, пабачыў перадачу, як такіх людзей уладкоўваюць кампаніі ў яго на радзіме. Ён вырашыў, што і ў ягонай кампаніі таксама будуць працаваць людзі з сындромам Даўна.

«Я веру, што людзі з рознымі магчымасьцямі павінны працаваць разам, — расказаў Францл. — Ідэя ў тым, што гэта карысна й для кампаніі. Я ня думаю, што мы павінны хаваць такіх людзей ад грамадзтва».

Францл апісвае Мгера як добрага і пазытыўнага чалавека. За два месяцы працы ён ужо пасьпеў пасябраваць зь іншымі супрацоўнікамі і нават выступаў на карпаратыўным сьвяце — іграў Бэтховэна на сынтэзатары.

Францл спадзяецца, што за прыкладам гатэля «Рэнэнсанс» пойдуць і іншыя кампаніі. Ён упэўнены, што людзі з рознымі магчымасьцямі могуць быць уладкаваныя шмат у якіх месцах.

«Кожны, не зважаючы на колер скуры і свае магчымасьці, мае шанец працаваць. Так мы вучымся адзін у аднаго».

Ужо цяпер у гатэлі гатовыя наняць яшчэ аднаго чалавека з сындромам Даўна. Якая будзе гэтая праца, будзе залежаць толькі ад ягоных здольнасьцяў і інтарэсаў.

«У нас шмат месцаў, дзе яны могуць быць інтэграваныя, — сказаў Францл. — Што насамрэч важна, — каб чалавек адпавядаў працы. Таксама мы заўжды любім людзей з добрым настроем і добрым стаўленьнем увогуле».

Я хачу быць самім сабой

Падчас інтэрвію дома ў Мінасянаў да іх прыходзіць масажыстка Сьвятлана. Яна пачынае пералічваць, што яшчэ ўмее рабіць Мгер. Ён гатуе каву па-ўсходняму й хачапуры, ведае на памяць шмат вершаў, на мінулым тыдні абыграў яе ў шашкі.

«Чаму ты пра гэта не расказаў, Мгер?» — пытае Сьвятлана.

«Так непрыгожа, нельга хваліцца», — адказвае хлопец.

Увогуле, Мгер не пакідае ўражаньня ніякай «асаблівасьці». Ён і сам кажа, што ў яго няма лішняй храмасомы.

«Мы заўжды да яго ставіліся як да звычайнага й самастойнага дзіцяці, — кажа Марыэта. — Гэта ж наша дзіця, а таму мы з мужам ніколі нічога не шкадавалі для яго. Муж заўжды працаваў дзеля яго. І цяпер працуе толькі дзеля яго».

Самым звычайным лічыць сябе і Мгер. Ён часта паўтарае, што як сапраўдны мужчына ён мусіць працаваць, зарабляць грошы і служыць у войску.

«Я хачу быць самім сабой, працаваць, каб карміць сям’ю. Сёньня ў мяне ёсьць мама й тата, а заўтра — не. Хто будзе галавой сям’і? Вядома, сын! Я думаю пра сям’ю і пра сваю будучыню».

АТ, радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
Палітыка і грамадства
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
Амікрон дабраўся да Расіі
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
Яшчэ адна тэлеграм-суполка прызнана экстрэмісцкай

Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Амікрон дабраўся да Расіі
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Галоўнае
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Амікрон дабраўся да Расіі
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
Лукашэнка: Ніякай апазіцыі з ліку беглых быць не можа
Новыя намеснікі ў Мінздароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы: Лукашэнка ўзгадніў некалькі прызначэнняў
Усяго патроху
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх