Баевікі руху «Талібан» ўзялі штурмам турму ў ваколіцах горада Газні ў Афганістане. Паводле паведамленняў мясцовых улад, у ходзе нападу былі забітыя чатыры ахоўнікі і вызваленыя больш за 350 зняволеных.

Як паведаміў намеснік губернатара правінцыі Махамед Ахмадзі, адзін з баевікоў падарваў сябе ля брамы турмы, пасля чаго астатнія ўзялі будынак штурмам.

Па словах чыноўніка, тыя, хто нападаў былі добра арганізаваны.

Адказнасць за напад ў заяве, якая з'явілася раніцай у панядзелак, ўзяў на сябе рух «Талібан».

Як прадстаўнік баевікоў, так і намеснік губернатара пацвердзілі, што трое з тых, хто нападаў былі забітыя.

Пакуль не ясна, якія менавіта зняволеныя збеглі і куды яны накіраваліся.

Ахмадзі не выключыў, што тым, хто нападаў, маглі дапамагаць знутры турмы. Паводле яго слоў, большасць зняволеных былі ўдзельнікамі «Талібана», таксама там знаходзіліся дробныя злачынцы і наркаманы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?