Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што да беспарадкаў ля будынка Вярхоўнай Рады, якія адбыліся 31 жніўня, датычныя «прарасійскія сілы».

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю выданню The Independent.

Паводле яго слоў, у беспарадках нароўні з «варожымі мясцовымі алігархамі» дзейнічалі прарасійскія элементы. Прэзідэнт назваў напад «зрухам у расійскай тактыцы», удакладніўшы, што «Расея спрабуе дэстабілізаваць Украіну знутры».

Парашэнка абверг інфармацыю аб паляпшэнні ўзаемаадносін з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. «Там ніколі не будзе сяброўскіх адносінаў, пакуль украінскія салдаты і мірныя людзі гінуць ад расейскай зброі», — сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў у інтэрв'ю, што Украіна выконвае ўсе пункты мінскіх пагадненняў, у той час як Расія, паводле яго слоў, толькі пачынае гэта рабіць.

Раней паведамлялася, што ў выніку выбуху ля Вярхоўнай Рады больш за 100 праваахоўнікаў атрымалі раненні, трое салдат загінула.