Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню расійскага ўрада Дзмітрыя Мядзведзева з юбілеем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Упэўнены, што Ваша энергічная дзейнасць на высокай пасадзе старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі, разуменне важнасці інтэграцыйнага ўзаемадзеяння краін у сучасных умовах будуць і ў далейшым садзейнічаць вырашэнню актуальных задач саюзнага будаўніцтва, умацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС з улікам інтарэсаў усіх бакоў», — гаворыцца ў віншаванні.