Фота Грані.Ру
Школьнага настаўніка Аляксандра Быўшава, асуджанага за публікацыю верша «Украінскім патрыётам», звольнілі з працы.
«Каб мае «экстрэмісцка-тэрарыстычныя» погляды не маглі перадацца падрастаючаму пакаленню», — пракаментаваў настаўнік нямецкай мовы Аляксандр Быўшаў.
13 ліпеня суддзя Кромскаго райсуду Арлоўскай вобласці Маргарыта Грыдзіна прысудзіла Быўшава да 300 гадзін абавязковых прац». Яго прызналі вінаватым па частцы 1 артыкула 282 КК РФ (распальванне нянавісці альбо варожасці). У якасці дадатковага пакарання Грыдзіна пастанавіла канфіскаваць ноўтбук Быўшава і на два гады забараніць яму працу па прафесіі. «У мяне засталася толькі асадка. Працаваць нельга, рахункі заблакаваныя. Вядома, цяжка гэта ўсё», — пракаментаваў прысуд былому.
Верш «Украінскім патрыётам» Быўшаў апублікаваў 1 сакавіка 2014 года на сваіх старонках у сацсетках. Кромскі райсуд 3 кастрычніка 2014 года прызнаў верш экстрэмісцкім матэрыялам. Выступаючы з апошнім словам, аўтар адмовіўся прызнаць віну.
«Я выконваў свой абавязак паэта і грамадзяніна, і мне не сорамна ні за адно напісанае слова, — заявіў ён. — Маё сумленне чыстае. Мне няма ў чым апраўдвацца. Я сумленны чалавек і магу адкрыта глядзець людзям у вочы. І хай нас рассудзіць гісторыя».
Арлоўскі абласны суд пакінуў рашэнне райсуда ў сіле, а затым адхіліў касацыйную скаргу Быўшава.
Аўтар верша быў уключаны Росфінманіторынгам ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў.
Яму заблакавалі банкаўскі рахунак, на які ён атрымліваў мізэрную дапамогу як жыхар зоны радыеактыўнага забруджвання пасля чарнобыльскай катастрофы.
