На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 верасня курс даляра ЗША знізіўся на 3 рублі, або на 0,01%, да 17.798 рублёў.
Курс еўра вырас на 86 рублёў, або на 0,43%, і склаў 20.184 рублі.
Курс расійскага рубля вырас на 0,29 рубля, або на 0,11%, да 261,86 рубля.
Беларускі рубель умацаваўся да даляра следам за расійскім.
Сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 5,22 капейкі, склаўшы 67,9571 рубля, перадае агенцтва Прайм.
У пятніцу, 11 верасня, сярэднеўзважаны курс даляра складаў 68,0093 рубля.