Фота: patrickschwarzenegger via Instagram

Фота: patrickschwarzenegger via Instagram

Патрык Шварцэнегер, сын славутага акцёра і палітыка Арнольда Шварцэнегера, дэбютуе на тэлеэкране 22 верасня ў першым сезоне серыяла «Каралевы крыку» тэлеканала Fox, паведаміў у Twitter суаўтар серыяла Раян Мёрфі. За чатыры дні да таго ён справіць 22-годдзе.

Юны Шварцэнегер ужо здымаўся ў кіно, але ў эпізадычных ролях у малавядомых фільмах: «Запасныя гульцы», «Завязнуў у каханні» і «Аднакласнікі-2». Яго роля ў «Каралевах крыку» яшчэ невядомая (дакладна не галоўная), але серыял мае шанцы быць заўважаным гледачамі.

«Каралевы крыку» распавядаюць пра падзеі вакол ўніверсітэцкага жаночага таварыства, якія прывядуць да таямнічага забойства 20-гадовай даўніны.

У наступным годзе выйдзе першы сур’ёзны кінапраект з ўдзелам Патрыка Шварцэнегера: «Палярны дзень», другая спроба заходняга рэмэйка аднайменнай японскай драмы Нарыхіда Каізумі 2006 года. Яшчэ ў гэтым годзе выйдзе нізкабюджэтная камедыя «Гід па зомбі-апакаліпсісе для скаўтаў» з ім у адной з роляў. Разам з тым ён выступае ў якасці фотамадэлі.

Яго 68-гадовы бацька тым часам не перастае здымацца ў кіно. Спрэчны «Тэрмінатар: Генезіс» сабраў 435 млн даляраў і стане пачаткам новай трылогіі, анансаваная і драма «478» з яго ўдзелам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?