Кастрычніцкім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 27-гадовага выкладчыка спецыяльных дысцыплін аднаго з каледжаў.

Факты злачыннай дзейнасці службовай асобы выяўлены супрацоўнікамі падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС.

Расследаваннем устаноўлена, што на працягу 1,5 года педагог выкарыстаў службовае становішча ў карыслівых мэтах — вымагаў у навучэнцаў грошы за выстаўленне станоўчых адзнак пры здачы экзаменаў і за лабараторна-практычныя заняткі.

Больш за дзесяць вучняў на рэгулярнай аснове перадавалі абвінавачанаму незаконнае ўзнагароджанне ў рублях і валюце.

Памеры хабару складалі ад 150 тысяч рублёў да 100 даляраў ЗША, у залежнасці ад узроўню складанасці матэрыялу, наведвальнасці заняткаў і колькасці ацэначных балаў.

У чэрвені супрацоўнікамі міліцыі выкладчык затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні хабараў ад групы навучэнцаў у суме больш за 3,8 млн. рублёў.

Службовая асоба абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару паўторна шляхам вымагальніцтва). У дачыненні да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Накладзены арышт на яго маёмасць.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?