Археолягі знайшлі паблізу Полацкай езуіцкай калегіі рэшткі будынкаў і пабудоў XVII стагодзьдзя, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца цэнтру гісторыі даінсдустрыяльнага грамадзтва Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Ляўко.
У ліку знаходак таксама фрагмэнты керамікі і прылады працы, якія адносяцца да XVII стагодзьдзя. Вывучэньне сабраных прадметаў дазволіць атрымаць больш дакладныя зьвесткі пра арганізацыю побыту палачан чатыры стагодзьдзі таму.