ДТЗ адбылося 12 верасня. Вадзіцель 1984 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Пежо 308», рухаўся заднім ходам у двары дома па вуліцы Гагарына і наехаў на двухгадовае дзіця.
Дзіця з закрытым пераломам вялікай галёначнай левай косці было шпіталяванае ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.