Прычынай зробленых у пятніцу беларускімі ўладамі заяў стала стаў дадатак з інтэрпрэтацыяй формулы лістападаўскіх санкцый ЗША супраць «Белнафтахіму», піша газэта «Washington Post».

Дзеянні Беларусі выкліканыя санкцыямі, якія летась былі накладзеныя на дзяржаўную нафтавую кампанію «Белнафтахім»: яна, як сцвярджае амерыканскі бок, знаходзіцца пад асабістым кантролем Лукашэнкі. У лістападзе Міністэрства фінансаў ЗША замарозіла амерыканскія рахункі кампаніі і забараніла грамадзянам Амерыкі весці з ёй справы.

Пасля гэтых крокаў Лукашэнка заявіў, што ў выпадку накладання дадатковых санкцый Сцюарт будзе высланая з краіны.

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, крыніца, блізкая да беларускага ўраду, заявіла, што прычынай зробленых у пятніцу заяў стала інтэрпрэтацыя формулы лістападаўскіх санкцый, якая «дазваляе больш шырока тлумачыць спіс фірм, звязаных з «Белнафтахімам». Гэта было ўспрынятае беларускім бокам як увядзенне дадатковых санкцый».

Паводле паведамлення расейскага інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс», прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі ў пятніцу заявілі, што іх дзеянні – толькі першыя з некалькіх «жорсткіх крокаў», якія плануе беларускі бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?