Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў прыляцеў у Менск для кансультацыяў. Пра гэта сёньня паведаміла Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Беларускі ўрад адклікаў спадара Хвастова для кансультацыяў ў зьвязку з канфліктам паміж Беларусьсю і ЗША. Ён зьвязаны з увядзеньнем новых санкцыяў адносна канцэрну «Белнафтахім».

Беларускае кіраўніцтва рэкамэндавала амбасадарцы ЗША Карэн Ст’юарт таксама зьехаць на сваю Радзіму для кансультацыяў. Аднак прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Том Кейсі заявіў, што Карэн Ст’юарт застанецца ў Менску, пакуль Дзярждэпартамэнт будзе аналізаваць сытуацыю.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0