ЦВК Беларусі апублікаваў інфармацыю пра агульную суму сродкаў, якія паступілі ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты. Самым вялікім на 16 верасня апынуўся фонд Аляксандра Лукашэнкі — у ім 202 млн 360 тыс. рублёў.

На рахунак Таццяны Караткевіч паступіла 400 тысяч рублёў. На выбарчыя рахункі Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча грошай пакуль не пералічвалася.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, крыніцамі фарміравання асабістага фонду кандыдата ў прэзідэнты з'яўляюцца яго ўласныя грашовыя сродкі, прычым іх гранічны памер не можа перавышаць 9000 базавых велічынь. Такім чынам, на сёння максімальны памер фонду складае 1 млрд 620 млн рублёў (9000 базавых велічынь). Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Беларусі (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 бв) і добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (не больш за 50 бв). Грошы з фонду можна траціць на інфармацыйныя і агітацыйныя патрэбы кандыдатаў у прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?