17 верасня (чацвер) у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Нагадаем, сёлета штогадовы конкурс, які арганізуе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны паэзіі і паэтычнаму перакладу. Фіналістамі сталі 10 творцаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў.

У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

У імпрэзе возьмуць удзел сябры журы: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Кучмель.

Выступяць лаўрэаты, а таксама дыпламанты конкурсу: Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Арцём Сітнікаў, Ганна Станіславенка. Чакаецца відэасюрпрыз ад Анхелы Эспіносы Руіз.

Спецыяльны госць — Сяржук Доўгушаў і Harmonic Style Project.

Падзея ў Фэйсбуку >>

Арганізатар вечарыны — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», партнёр — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?