Праз паўтары тысячы гадоў Ватыкан вырашыў асучасніць спіс сямі смяротных грахоў, прыстасаваўшы яго да эпохі глабалізацыі.

Як піша The Times, новы спіс апублікаваны ўчора ў ватыканскай газеце L’Osservatore Romano.

Да смяротных грахоў адносяцца забойства, выкарыстанне кантрацэптываў, аборт, ілжэсведчанне, шлюбная здрада і інш.

Епіскап Джанфранка Джыроці, кіраўнік Апостальскага пенітэнцыарыя — царкоўнага трыбунала, які адказвае ў Ватыкане за споведзь і адпушчэнне грахоў, падкрэсліў, што святарам неабходна прымаць да ўвагі «новыя грахі, якія з’явіліся на гарызонце чалавецтва ў сувязі з няспынным працэсам глабалізацыі».

Епіскап Джыроці паведаміў таксама, што да смяротных грахоў адносяцца наркотыкі і сацыяльная несправядлівасць, з‑за якой узнікае галеча. Па яго словах, у цэнтры ўвагі Ватыкана па‑ранейшаму застаюцца два такіх смяротных грахі, як аборты, а таксама педафілія.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0