Грамадскаму аб'яднанню «Беларуская асацыяцыя журналістаў» споўнілася сёння 20 гадоў. Пра гэта нагадвае прэс-служба БАЖ.

«Сёння мы з павагай і ўдзячнасцю ўспамінаем усіх, хто стаяў ля вытокаў арганізацыі — тых 38 чалавек, якія 16 верасня 1995 года сабраліся ў мінскім Доме літаратараў, каб заснаваць ГА «БАЖ».

Гэтую і іншыя адметныя старонкі жыцця «Беларускай асацыяцыі журналістаў» — як радасныя, так і трагічныя — можна пагартаць у Таймлайн, які быў падрыхтаваны спецыяльна да яе 20-годдзя.

Мы з болем успамінаем усіх калегаў, якія пайшлі з жыцця за гэтыя гады. Некаторыя — зусім нядаўна… Але сённяшні дзень — не толькі для ўспамінаў. Ён таксама — для жывых размоў, планаў, дыскусій і спрэчак, без якіх не бывае росту і развіцця, грамадства і сяброўства.

Карпаратыўныя мерапрыемствы з нагоды юбілею ў гэтыя дні праходзяць у рэгіёнах, дзе ёсць аддзяленні ГА «БАЖ». Яны ўжо адбыліся ў Лунінцы, Берасці, Гомелі, Віцебску і яшчэ адбудуцца ў іншых гарадах Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

У Менску на 16 верасня запланаванае пасяджэнне Рады ГА «БАЖ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0